Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.09.2015

Бібліятэкі НАН Беларусі правядуць навукова-практычныя семінары па розных аспектах публікацыйнай дзейнасці вучоных

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашае 17-18 верасня 2015 года прыняць удзел у навукова-практычным семінары «Асноўныя крытэрыі ацэнкі і адбору часопісаў у глабальныя індэксы цытавання і задачы падрыхтоўкі навуковых часопісаў па міжнародных стандартах».
Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі 23 верасня запрашае прыняць удзел у семінары Elsevier, тэма семінара: "Навукова-даследчая дзейнасць і яе сучаснае інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне".
Удзел у семінарах бясплатны.