Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.09.2015

У НАН Беларусі адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў беларускіх антарктычных экспедыцый з шырокай грамадскасцю

Встреча участников белорусских антарктических экспедиций с широкой общественностью24 верасня 2015 года з 17.00 да 20.00 у вялікай канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі (Мінск, пр. Незалежнасці, 66) адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў з шырокай грамадскасцю і публічная лекцыя "Беларусь і Антарктыда: па слядах палярных экспедыцый ». У ходзе мерапрыемства слухачы даведаюцца аб значэнні палярных даследаванняў для Беларусі, азнаёмяцца з гісторыяй заваявання Паўднёвага полюса і ўкладам беларускіх вучоных у сусветныя даследаванні Антарктыкі. Будуць закрануты пытанні міжнароднага супрацоўніцтва і будаўніцтва беларускай антарктычнай станцыі. Удзельнікі мерапрыемства змогуць убачыць прыгажосць прыроды ледзянога кантынента, прадстаўленую ў фота- і відэаматэрыялах, а таксама атрымаць уяўленне пра жыццё і побыт беларускіх палярнікаў. У час лекцыі плануецца і блок у фармаце «пытанне-адказ», дзе кожны зможа атрымаць інфармацыю па тэме, якая яго цікавіць, з першых рук.