Канферэнцыя была прысвечана 85-годдзю Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі.
У працы канферэнцыі прыняло ўдзел звыш 120 навукоўцаў і спецыялістаў устаноў і арганізацый навукі, адукацыі, арганізацый рэальнага сектара эканомікі. Усяго было прадстаўлена 36 арганізацый. У канферэнцыі ўдзельнічалі спецыялісты з многіх краін свету, уключаючы Расію, Украіну, Латвію, Азербайджан, Літву, Польшчу, Кітай, Нігерыю.
На пленарным пасяджэнні было заслухана шэсць дакладаў па найважнейшых кірунках развіцця сучаснага матэрыялазнаўства і стварэння высокаэфектыўных, энергазберагальных тэхналагічных працэсаў.
Усё больш актыўны ўдзел у канферэнцыі прымаюць маладыя навукоўцы і спецыялісты. У выніку правядзення конкурсу дакладаў канферэнцыі з 10 лепшых дакладаў, удастоеных грамат, 4 даклады былі зроблены маладымі навукоўцамі.