Асноўным акцэнтам стала ваенна-гістарычная рэканструкцыя падзей стогадовай даўнасці на берагах Агінскага канала. У ёй бралі ўдзел больш за 30 рэканструктараў з беларускіх ваенна-гістарычных клубаў. Гледачы змаглі ўбачыць ар'ергардная баі Рускай Імператарскай арміі, гібель Рымы Івановай, хімічную вайну, напады рускіх і германскіх штурмавікоў, братанне і «салдацкі бартар». Усе рэканструюемыя эпізоды прывязаны да тэрыторыі паўночна-заходняга Палесся. Пасля «баёў» для ўсіх жадаючых былі арганізаваны экскурсіі па рэгіянальных турыстычных маршрутах. Для наведвальнікаў было арганізавана выязное кафэ, выстава прадметаў Першай Сусветнай вайны, продаж сувеніраў. Фестываль наведала больш за 900 чалавек.
У 2013-2014 гг. Палескі аграрна-экалагічны інстытут НАН Беларусі правёў грунтоўныя пошукавыя работы, апрацоўку архіўных і мемуарных крыніц, падрыхтаваў і апублікаваў кнігу «Выганашчы ў Вялікай вайне», якая паслужыла навуковай асновай для правядзення гэтай маштабнай сацыяльна-турыстычнай падзеі.