Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.09.2015

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі абмяркуюць гісторыю гандлю на тэрыторыі Беларусі

24-25 верасня 2015 года Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Польскі Інстытут у Мінску праводзяць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Гісторыя гандлю на тэрыторыі Беларусі». Пленарнае пасяджэнне канферэнцыі адбудзецца 24 верасня ў 10.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, 4-ы паверх, аўд. 406 - актавая зала.
У канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі акадэмічнай і вузаўскай навукі Беларусі і суседніх краін, а таксама грамадскія і дзяржаўныя дзеячы, гісторыкі, педагогі.