Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.09.2015

НАН Беларусі заключыла шэраг дагавораў аб супрацоўніцтве ў ходзе форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Сочы 17-18 верасня

У ходзе работы спецыялізаванай выставы навукова-тэхнічных дасягненняў, якая прайшла ў рамках другога форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Сочы 17-18 верасня арганізацыі НАН Беларусі падпісалі шэраг пагадненняў і дагавораў аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. У прыватнасці, ГП "Эксперыментальны завод" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ТАА "Сетка Аграмаркет" Краснадарскага краю заключылі кантракт на пастаўку лініі для перадпродажнай падрыхтоўкі плодаагародніннай прадукцыі на суму каля 94 тыс. еўра. Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі падпісаў пагадненне ФГБУ "Рассельгасцэнтр", ТАА "Аграфермент" і Усерасійскім навукова-даследчым інстытутам біятэхнічнай абароны раслін Расіі.

Па матэрыялах інфармацыйнага агенцтва interfax.by