Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.09.2015

Дэтэкцыі ГМА ў Рэспубліцы Беларусь абмеркавалі ў рамках падрыхтоўкі Трэцяга Нацыянальнага даклада па выкананні Картахенскага пратакола прадстаўнікі НАН Беларусі

Навукова-практычны семінар “Дэтэкцыі ГМА ў Рэспубліцы Беларусь” адбыўся 21 верасня 2015 года ў рамках падрыхтоўкі Трэцяга Нацыянальнага даклада па выкананні Картахенскага пратакола да Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Яго арганізатарамі былі дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», Нацыянальны каардынацыйны цэнтр біябяспекі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства генетыкаў і селекцыянераў".

У працы семінара прынялі ўдзел каля 50 прадстаўнікоў арганізацый, адказных за біябяспеку ў Рэспубліцы Беларусь. Сярод іх - прадстаўнікі рэспубліканскіх лабараторый дэтэкцыі ГМА, эксперты па біябяспецы ўстаноў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, рэспубліканскіх міністэрстваў і ведамстваў, а таксама прадстаўнікі устаноў, якія займаюцца генна-інжынернай дзейнасцю.

Больш падрабязна ў прэс-рэлізе.