Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.09.2015

У БелСГБ адкрыты доступ да базы дадзеных кітайскіх навуковых часопісаў

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падпісалася на доступ да поўных тэкстаў кітайскіх навуковых часопісаў па сельскай гаспадарцы і сумежных галінах (калекцыя «D-Agriculture») з базы дадзеных China Academic Journals Full-text Database кампаніі Tongfang Knowledge Network Technology (Кітай). Сярод іх як найбольш вядомыя і папулярныя, так і рэгіянальныя, вузкапрофільныя, ведамасныя і малатыражныя выданні.

Інтэрфейс базы дадзеных прадстаўлены на англійскай мове. Поўныя тэксты артыкулаў - на кітайскай і англійскай мовах. Кожны артыкул забяспечаны разгорнутым рэфератам на англійскай мове.

Тэматычная калекцыя ўключае: механізацыю сельскай гаспадаркі, агранамію, раслінаводства, земляробства, абарону раслін, пладаводства, лесаводства, жывёлагадоўлю, ветэрынарыю, пчалярства, рыбаводства, аквакультуру, а таксама: батаніку, біялогію, генетыку і інш.

Доступ да рэсурсу магчымы з Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі па адрасе: вул. Казінца, д. 86, корп. 2, г. Мінск, штодня з 9.00 да 19.00, акрамя суботы і нядзелі. Сардэчна запрашаем у бібліятэку!