Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.09.2015

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося пасяджэнне па развіцці супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і Раскосмасам

24 верасня 2015 года ў НАН Беларусі адбылося пасяджэнне сумеснай расійска-беларускай рабочай групы па падрыхтоўцы прапаноў па пераліку і змесце перспектыўных праграм Саюзнай дзяржавы і развіцці супрацоўніцтва паміж арганізацыямі і прадпрыемствамі Раскосмаса і НАН Беларусі. Сустаршыні нарады - кіраўнік апарату НАН Беларусі Пётр Віцязь і начальнік Упраўлення стратэгічнага планавання Раскосмаса Юрый Макараў.