Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.09.2015

Дваццаць восьмы Міжнародны кірмаш адукацыі пройдзе 1 кастрычніка 2015 года ў НАН Беларусі

1 кастрычніка 2015 года з 14.00 да 19.00 у холе 1-га паверха будынка Прэзідыума НАН Беларусі (г. Мінск, пр.Незалежнасці, 66) пройдзе выстава “Дваццаць восьмы Міжнародны кірмаш адукацыі”. Уваход на выставу вольны.
Выстава арганізуецца сумесна з міжвузаўскім цэнтрам інтэрнацыянальных адукацыйных праграм (Расія).
Выстава заклікана садзейнічаць пашырэнню супрацоўніцтва паміж арганізацыямі Беларусі, Расіі і іншых дзяржаў, якія ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць, у тым ліку падрыхтоўку навуковых кадраў.
Удзельнікамі выставы з'яўляюцца вышэйшыя навучальныя ўстановы розных дзяржаў, нацыянальныя і міжнародныя арганізацыі і асацыяцыі, школы бізнесу, моўныя цэнтры, інстытуты павышэння кваліфікацыі, агенцтвы па навучанні і працаўладкаванні за мяжой, цэнтры дыстанцыйнага навучання, выдавецтвы, сродкі масавай інфармацыі, вытворцы і дыстрыб'ютары вучэбнай літаратуры і праграмных прадуктаў.