Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.09.2015

НАН Беларусі прыняла актыўны ўдзел у Нацыянальнай выставе беларускіх вытворцаў у рамках Другога Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі 17-18 верасня 2015 г., Сочы

З 17 па 18 верасня 2015 года Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прымала ўдзел у Нацыянальнай выставе беларускіх вытворцаў, якая праводзіцца ў рамках Другога Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Арганізатарамі выставы выступілі Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савет Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.

У выставе прынялі ўдзел 18 інстытутаў НАН Беларусі.

На экспазіцыі НАН Беларусі былі прадстаўлены больш за 35 распрацовак, у тым ліку высокатэхналагічныя комплексы для ўзбагачэння сухім спосабам поліметалічных руд, сістэма «Кантроль легальнасці тавараў», сучаснае абсталяванне і матэрыялы для водаачысткі і водападрыхтоўкі, фармацэўтычныя субстанцыі і лекавыя формы прэпаратаў, біялагічна актыўныя дабаўкі (БАД), сухія і замарожаныя канцэнтраваныя закваскі для вытворчасці біялагічных кансервантаў «Биоплант» і ферментаваных малочных прадуктаў: сыру, тварагу, смятаны, ёгурту, ражанкі і інш.

Таксама была разгорнута экспазіцыя НПЦ «БАК і тэхналогіі», на якой быў прадстаўлены БЛА вялікай працягласці і далёкасці палёту "Буравеснік", мадыфікаваны пад ўстаноўку пускавых кантэйнераў для ракет.

Па выніках выставачнай дзейнасці Інстытутам мікрабіялогіі падпісаны пагадненні аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, якія з'яўляюцца асновай для распрацоўкі новых відаў біятэхналагічнай прадукцыі і пашырэння рынкаў збыту.

ААТ «НВА Цэнтр» падпісаны кантракт на выраб абсталявання і пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы ажыццяўлення сумесных даследаванняў і ўкаранення тэхналогій ААТ «НВА Цэнтр».

НПЦ «БАК і тэхналогіі» падпісаны пратакол аб намерах з групамі кампаній, зацікаўленых у арганізацыі на сваёй тэрыторыі зборачных вытворчасцей беспілотных авіяцыйных комплексаў, якія распрацаваны і серыйна выпускаюцца ў НАН Беларусі.

ГП «Эксперыментальны завод» РУП «НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі" заключыў шэраг дагавораў і лізінгавых пагадненняў на суму больш за 100 тыс. еўра.

Больш падрабязная інфармацыя ў файле.