Мэты выставы - агляд сучасных дасягненняў навукі, тэхнікі і тэхналогій у сферы энергетыкі, энергазберажэння, аўтаматызацыі, электронікі, аховы навакольнага асяроддзя, выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, усталяванне дзелавых кантактаў паміж беларускімі спажыўцамі і вытворцамі металапрадукцыі і замежнымі партнёрамі. Форум з'яўляецца месцам сустрэч энергетыкаў і эколагаў Беларусі і іншых дзяржаў, спрыяючы тым самым пашырэнню супрацоўніцтва, абмену перадавымі навуковымі распрацоўкамі і інавацыйнымі праектамі.
У адпаведнасці з Планам удзелу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў выставах і кірмашах у 2015 годзе, зацверджаным пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 19 лютага 2015 г. № 55, у 20-й міжнароднай спецыялізаванай выставе «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» (13-16 кастрычніка 2015 года, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь) возьмуць удзел 18 арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковыя арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь у рамках выставы прадставяць 80 найноўшых распрацовак у сферы энергетыкі, экалогіі і энергазберажэння. Плошча калектыўнага стэнда НАН Беларусі складзе 70 кв.м.
Плануецца, што на калектыўным стэндзе НАН Беларусі пры дапамозе мультымедыйных прэзентацый, планшэтаў і ў выглядзе натурных узораў будуць прадстаўлены новыя інавацыйныя распрацоўкі. У падрыхтоўчы перыяд арганізацыі НАН Беларусі, якія ўдзельнічаюць у выставе, праводзяць папярэднюю працу па забеспячэнні наведвання экспазіцыі патэнцыяльнымі партнёрамі і падрыхтоўцы дамоўных дакументаў.