У рамках візіту, які працягваецца з 4 па 10 кастрычніка 2015 года, госці з Пакістана азнаёміліся з пастаянна дзеючай выставай «Дасягненні айчыннай навукі - вытворчасці". Таксама ў ходзе візіту запланавана наведванне арганізацый НАН Беларусі: ДНУ «Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі», ДНУ «Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі», ДНУ "Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі», ДНУ "Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі».
Перад адкрыццём семінара, кіраўнік дэпартамента хіміі ўніверсітэта Каід-і-Азам доктар Бадшах Амін адзначыў, што "сёння на канферэнцыі выступяць спецыялісты ў галіне інфарматыкі, біятэхналогій, хіміі, інжынерыі. Спадзяюся, што сённяшні семінар паслужыць у будучыні поспеху развіцця нашых навуковых адносін з Беларуссю . Таксама мы вельмі зацікаўлены ў тым, каб пачаць актыўны абмен студэнтамі паміж нашымі краінамі".