Першую лекцыю цыклу аб біялагічнай разнастайнасці нашай краіны правядзе генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Алег Барадзін. Арганізатары абяцаюць, што наведвальнікі лекцыі атрымаюць адказы на пытанні, адкуль у нас багамолы і тарантулы, медузы-краспедакусты, чарнаморскія многашчацінкавыя чарвякі, залацістыя шакалы і дзясяткі іншых арыгінальных відаў. Хто яны, навошта прыйшлі і што рабіць?
Тэма першай лекцыі: «Біяразнастайнасць Беларусі: ад амёбы да зубра»
Месца правядзення: НПЦ НАН па біярэсурсах (ст.м. Акадэмія навук, вул. Акадэмічная, 27, актавая зала)
Пачатак: 18.30 (працягласць – 1 гадзіна + пытанні)
Уваход: свабодны