Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.10.2015

НАН Беларусі прыняла ўдзел у Міжнародным тэхнічным кірмашы «International Technical Fair»

З 28 верасня па 3 кастрычніка 2015 г. у г. Плоўдзіў, Балгарыя прайшоў 71-ы Міжнародны тэхнічны кірмаш «International Technical Fair», у якім у рамках Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. НАН Беларусі прадстаўлялі: ДНУ «Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі», ААТ «НВА Цэнтр», ДНУ "Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі», РНПУП «Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій НАН Беларусі». «International Technical Fair» уваходзіць у лік самых прэстыжных дзелавых форумаў у галіне найноўшых тэхналогій і інвестыцый у Паўднёва-Усходняй Еўропе. Інстытуты НАН Беларусі прадэманстравалі свае распрацоўкі, сярод якіх аўтаматызаваныя комплексы плазменнай і гідраабразіўнай рэзкі, цэнтрабежныя выпрабавальныя стэнды, лабараторныя цэнтрыфугі, святлодыёдныя свяцільні рознага прызначэння, новы кампазіцыйны магнітны матэрыял і вырабы на яго аснове, электронную кераміку і вырабы на яе аснове, люмінесцэнтныя фарбавальнікі, палімерныя матэрыялы для 3D-прынтараў, 3D-акуляры, тэхналогіі і абсталяванне магніта-імпульснай штампоўкі, штампоўкі дэталяў артапедычных эндапратэзаў.

Мэта ўдзелу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў выставе - усталяванне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з навуковымі і вытворчымі структурамі Балгарыі, актывізацыя дзейнасці ў навукова-тэхнічнай сферы, заключэнне дагавораў і пагадненняў.