Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.10.2015

Фарміраванне навукова-тэхналагічнага кластара па 3D- друку і вучэбна-метадычнае забеспячэнне падрыхтоўкі навучэнцаў і студэнтаў па адытыўных тэхналогіях і мехатроніцы ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой абмяркуюць у НАН Беларусі і БНТУ

27 кастрычніка (аўторак) 2015 г. у 11.00 у Прэзідыуме НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, аўд. 100) адбудзецца адкрыццё, а ў 14.00 - у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (пр. Незалежнасці, 65, корп. 18, аўд. 312) працягнецца Пяты навукова-вытворчы семінар “3D- прынтары: перспектывы прымянення і развіцця”.

У семінары прымуць удзел прадстаўнікі навуковых арганізацый НАН Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, прамысловых прадпрыемстваў і камерцыйных структур. Будуць абмеркаваны навукова-тэхнічныя і вучэбна-метадычныя праблемы, звязаныя з распрацоўкай мехатроннага абсталявання, якое рэалізуе аддытыўная тэхналогіі «папластовага вырошчвання» вырабаў з розных кампазіцыйных матэрыялаў і праграмных сродкаў для праектавання і вытворчасці вырабаў на 3D -прынтарах, пытанні падрыхтоўкі навучэнцаў і студэнтаў ад школьнай парты да вышэйшай навуковай кваліфікацыі. Плануюцца круглы стол па перспектывах прымянення і развіцця 3D-друку і падрыхтоўцы спецыялістаў па новых аддытыўных тэхналогіях і робататэхніцы.