Асноўныя пытанні нарады: стварэнне дагаворна-прававой базы шматбаковага супрацоўніцтва ў касмічнай сферы, інтэграцыя наземных інфраструктур краін СНД, якія выкарыстоўваюць сігналы сістэмы ГЛОНАСС, стварэнне міждзяржаўнай сістэмы касмічнага маніторынгу надзвычайных сітуацый і развіццё міжгаліновай і вытворчай кааперацыі ў галіне космасу. Як падкрэсліў кіраўнік Раскосмасу Ігар Камароў, у ліку запланаваных да абмеркавання пытанняў - развіццё групоўкі спадарожнікаў, дыстанцыйнае зандзіраванне Зямлі, узаемадзеянне прамысловых прадпрыемстваў. Наступная нарада прадстаўнікоў органаў выканаўчай улады дзяржаў - удзельніц СНД па супрацоўніцтве ў касмічнай сферы пройдзе ў 2016 годзе ў Казахстане.