Дэлегацыя В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій знаходзіцца з візітам у НАН Беларусі
Дэлегацыя В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій на чале з Прэзідэнтам Цьяу Ван Мінем знаходзіцца з 24 па 29 кастрычніка 2015 г. з візітам у Беларусі. Дэлегацыя прыбыла па запрашэнні кіраўніцтва НАН Беларусі. Галоўная мэта візіту - абмеркаванне ходу рэалізацыі сумесных праектаў, правядзенне перагавораў аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва на 2016-2018 гг.<p>
26 кастрычніка 2015 г. дэлегацыя В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій правяла перагаворы з кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прэзідэнт В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій Цьяу Ван Мінь адзначыў, што бакі асабліва зацікаўлены ў супрацоўніцтве па наступных напрамках: матэрыялазнаўства, пытанні экалогіі, лазерныя тэхналогіі.<p>
Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі С.А. Чыжык: "Паміж нашымі акадэміямі склалася вельмі цеснае супрацоўніцтва. Інстытут цепла-масаабмену разам з Інстытутам прыкладной фізікі стварылі лабараторыю па развіцці нанадыягнастычных прыбораў. Мы ўжо паставілі першыя ўзоры нашых прыбораў і хацелі б наладзіць сумесную вытворчасць. Мы таксама ствараем сумесную вытворчасць беспілотнай тэхнікі і выканалі ў гэтым напрамку першыя праекты. Нядрэнныя вынікі ў нас у галіне хіміі новых матэрыялаў, у галіне ачысткі вады. Зараз ствараецца лабараторыя для вытворчасці фітапрэпаратаў, лекавых сродкаў. Таксама плануецца стварэнне лабараторыі па лазернай фізіцы ".<p>