Інстытут філасофіі НАН Беларусі прыняў удзел у святкаванні 70-годдзя ААН
Інстытут філасофіі НАН Беларусі сумесна з Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам імя А.С. Пушкіна, Дэпартаментам грамадскай інфармацыі Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь выступіў арганізатарам рэспубліканскага навукова-метадалагічнага семінара “70 гадоў ААН і шляхі далейшага ўмацавання дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі”.
Мерапрыемства прайшло 26-27 кастрычніка 2015 г. у г. Брэсце. На семінары былі разгледжаны найважнейшыя вехі гісторыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, яе цывілізацыйнай місіі, узаемадзеяння з БССР і Рэспублікай Беларусь. Асаблівая ўвага была ўдзелена вопыту працы Прадстаўніцтва ААН у Беларусі, дзейнасць якога налічвае ўжо амаль чвэрць стагоддзя. Удзельнікі семінара абмеркавалі актуальныя задачы, звязаныя з распаўсюджваннем ведаў аб дзейнасці ААН у беларускім грамадстве, развіццём супрацоўніцтва ў сферы адукацыі пад эгідай ААН. Прагучалі паведамленні і даклады, звязаныя з філасофска-аксіялагічнымі аспектамі міжнароднага супрацоўніцтва, такімі як роля ААН ва ўмацаванні дружбы паміж народамі, практычная рэалізацыя крытэрыяў ААН у галіне правоў чалавека.
Па выніках семінара будзе выдадзены зборнік навуковых прац.