"Школа юных даследчыкаў" - гэта праект вышэйазначаных арганізацый, закліканы зацікавіць навуковай працай і даследаваннямі маладых людзей з сярэдніх навучальных устаноў.
Адкрываючы Школу, Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі А.У. Кільчэўскі выказаў надзею і ўпэўненасць, што для тых вучняў, хто сабраўся ў НАН Беларусі сёння, быў зроблены першы сур'ёзны крок у навуку, які яны працягнуць далей у сценах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, бо па словах А.У. Кільчэўскага менавіта "моладзь робіць навуку". Галоўны вучоны сакратар запэўніў маладых людзей, што ім заўсёды будуць рады дапамагчы ў НАН Беларусі на ўсіх этапах іх адукацыйнай і навуковай дзейнасці.
Пасля адкрыцця Школы вучні наведалі Музей гісторыі НАН Беларусі.