Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.11.2015

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў сустрэўся з Кіраўніком Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь Ян Чул Кімам

30 кастрычніка 2015 года ў НАН Беларусі адбыліся перагаворы Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Кіраўніком Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь Ян Чул Кімам. У цэнтры ўвагі былі пытанні грантавай падтрымкі навуковых даследаванняў у Рэспубліцы Беларусь і камерцыялізацыі навукі. Асаблівы акцэнт быў зроблены на неабходнасць стварэння комплекснага асяроддзя падтрымкі развіцця навукаёмістага сектара эканомікі. У якасці канкрэтнага прыкладу было разгледжана пытанне аб супрацоўніцтве ў рамках стварэння Нацыянальнага навукова-тэхналагічнага парку «БелБіяград» - аднаго з сістэмных кластараў, які намечана стварыць у НАН Беларусі.

Падрабязнасці - у прэс-рэлізе.