Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.11.2015

У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 28 – 29 кастрычніка 2015 г. прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская мова ў ХХІ стагоддзі: асноўныя тэндэнцыі развіцця”

Удзел у канферэнцыі прынялі лінгвісты з Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны. Пры адкрыцці канферэнцыі з выступілі акадэмік-сакратар Аддзялення гуманiтарных навук i мастацтваў НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік Аляксандр Лакотка, родзічы, сябры і калегі вучонага. На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра Аляксандр Лукашанец, загадчык аддзела сучаснай беларускай мовы Цэнтра Валянціна Русак, загадчык лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення АІПІ НАН Беларусі Юрый Гецэвіч. Падчас канферэнцыі працавалі чатыры секцыі. Дакладчыкі адзначылі важкі акадэміка А.І. Падлужнага ў развіццё айчыннай лінгвістыкі, разгледзелі актуальныя праблемы сучаснага беларускага мовазнаўства.

Удзельнікі навуковага мерапрыемства і госці наведалі Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра.