Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.10.2015

Хор "Акадэмія" НАН Беларусі аб'яўляе дадатковы набор у харавыя партыі

Заснаваны больш за 30 гадоў таму хор "АКАДЭМІЯ" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць дадатковы набор у харавыя партыі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
  • Веданне музычнай граматы
  • Некаторы досвед удзелу ў харавых калектывах
  • Хор чакае аматараў харавых спеваў, для сумеснага музыцыравання, выступленняў з канцэртамі перад мінскай аўдыторыяй і ўдзелу ў міжнародных фестывалях Еўропы.
    Рэпетыцыі хору праходзяць па панядзелках і чацвяргах з 19:00 да 21:00 у канферэнц-зале Інстытута гісторыі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 1).
    Даведкі па тэлефоне +375 29 6639016
    У хоры спяваюць супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама аматары харавога спеву г.Мінска.
    Хор з'яўляецца дыпламантам і лаўрэатам шматлікіх нацыянальных і міжнародных фестываляў. Вядзе канцэртную дзейнасць, выязджае з выступленнямі за мяжу. У 2014 годзе прыняў удзел у Міжнародным праваслаўным фестывалі «Каложскі Дабравест», дзе прадставіў праграму з духоўных твораў беларускіх і рускіх кампазітараў і атрымаў трэцюю прэмію фестывалю; выязджаў з канцэртам у горад Кандапога; прымаў удзел у Міжнародным фестывалі ў грэчаскім горадзе Паралія, дзе прадстаўляў праграму беларускіх народных песень і быў узнагароджаны сярэбраным медалём.