Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.11.2015

Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі А.У. Кільчэўскі выступіў з дакладам у Інстытуце генетычных рэсурсаў НАН Азербайджана

Галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Уладзіміравіч Кільчэўскі наведаў Інстытут генетычных рэсурсаў Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана, дзе сустрэўся з дырэктарам інстытута членам-карэспандэнтам НАНА Зейналам Акперавым. Сустрэча прайшла ў кантэксце юбілейных мерапрыемстваў з нагоды 70-годдзя НАН Азербайджана.

З. Акпераў праінфармаваў А. Кільчэўскага пра гісторыю стварэння, структуру інстытута, навуковых даследаваннях, дасягненнях вучоных інстытута, а таксама аб праектах, рэалізаваных сумесна з беларускімі інстытутамі.

А.У.Кільчэўскі выказаў удзячнасць за цёплы прыём і шматгадовае супрацоўніцтва, праінфармаваў аб удасканаленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ў навукова-даследчых установах Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці, у Інстытуце цыталогіі і генетыкі НАН Беларусі, а таксама стварэнні сучасных лабараторый і даследаваннях, якія праводзяцца. Галоўны вучоны сакратар асабліва падкрэсліў правядзенне даследчых работ з выкарыстаннем секвенсараў новага пакалення ў інстытутах НАН Беларусі і Інстытуце генетычных рэсурсаў НАН Азербайджана. Таксама на сустрэчы размова ішла аб магчымасцях супрацоўніцтва ў галіне комплекснага і параўнальнага даследавання і эфектыўнага выкарыстання генетычных рэсурсаў у селекцыі.

А.У. Кільчэўскі ўручыў З. Акпераву сертыфікат першага беларуска-азербайджанскага гатунку таматаў, створанага сумесна з вучонымі ІГР і раяніраванага ў Рэспубліцы Беларусь. На сустрэчы была адзначана наяўнасць новых праектаў па сумесным вывучэнні і выкарыстанні ўзораў раслін дзвюх краін. Было адзначана, што адзін з гэтых праектаў быў прадстаўлены ў Фонд развіцця навукі пры Прэзідэнце Азербайджанскай Рэспублікі і Навуковы фонд Рэспублікі Беларусь.

На сустрэчы было прынята рашэнне адносна рэалізацыі паміж інстытутамі ІГР і НАН Беларусі сумесных праектаў па біябяспецы, генетычна мадыфікаваных раслінах і геномных тэхналогіях, а таксама інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва ў галіне абмену навуковымі кадрамі і вынікамі даследаванняў і г.д.

А.У. Кільчэўскі таксама азнаёміўся з Нацыянальным генбанкам Азербайджана, аддзеламі і лабараторыямі ІГР і выступіў з дакладам перад вучонымі ІГР на тэму “Развіццё геномной біятэхналогіі ў Рэспубліцы Беларусь”.