Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакоў выказаў надзею, што гэты форум паслужыць добрай пляцоўкай для зносін маладога пакалення вучоных: “Моладзь мае зносіны, абменьваецца ідэямі, усталёўвае кантакты, сувязі, вызначае перспектывы працы, сумеснага супрацоўніцтва”.
Старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Андрэй Іванец: “Адрозненне нашага сённяшняга мерапрыемства ў тым, што ўсе праекты, прадстаўленыя тут, - сумесныя. Гэта найбольш буйныя інавацыйныя праекты, многія з іх ужо ўкаранёны”.
У ходзе работы форуму будуць паказаны дасягненні ў розных галінах: ахова навакольнага асяроддзя, медыцына, хімія, матэрыялазнаўства і інш. Фокус мерапрыемства сканцэнтраваны на навуковых прарывах, эканамічных і сацыяльных працэсах, якія працякаюць на фоне інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы. У ходзе работы форуму будуць выдзелены тры напрамкі: матэрыялазнаўства, навукі аб жыцці і сацыяльна-гуманітарныя навукі.
Форум працягне сваю працу да 4 снежня 2015 г. У праграму працы ўключаны круглыя сталы, інвестыцыйны конкурсны адбор перспектыўных праектаў, абмеркаванне гарачых праблем, а таксама шырокая культурная праграма.