Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.12.2015

Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2015 года № 476, вялікая група работнікаў розных сфер удастоена дзяржаўных узнагарод за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне, развіццё будаўнічай галіны, лёгкай прамысловасці і сельскай гаспадаркі, дасягненні ў навуковай і педагагічнай дзейнасці, сферы аховы здароўя, культуры і спорту. Сярод узнагароджаных – вучоныя і спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны дырэктар Інстытута меліярацыі Мікалай Вахонін, дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі Аляксей Дайнека, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Міхаіл Кавалёў і загадчык лабараторыі лагічнага праектавання Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Пётр Бібіла.

Шчыра віншуем нашых калег з высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і жадаем новых творчых поспехаў!