Намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Кілін правёў перагаворы з дэлегацыяй японскіх дзелавых колаў
3 снежня 2015 г. прайшлі перагаворы намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргея Якаўлевіча Кіліна з начальнікам аддзела продажу японскай кампаніі Toshin Kogyo Ltd. Ісіі Таканоры і кансультантам японскай кампаніі Nomura Research Institute (NRI) Труфанавым Д.В.
У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі і механізмы супрацоўніцтва.