Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.12.2015

У Інстытуце фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі прадстаўнікам СМІ расказалі аб рэалізацыі беларускімі вучонымі праектаў і праграм Саюзнай дзяржавы

Больш за 25 прадстаўнікоў расійскіх і беларускіх СМІ прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі, якая прайшла 3 снежня 2015 года ў Інстытуце фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі, прысвечанай рэалізацыі беларускімі вучонымі праектаў і праграм Саюзнай дзяржавы. Намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі Сяргей Аляксандравіч Ціхаміраў пазнаёміў работнікаў СМІ са структурай і складам аддзялення, расказаў аб навуковых праграмах, якія праводзяцца ў рамках Саюзнай дзяржавы. Дырэктар інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава акадэмік Мікалай Станіслававіч Казак расказаў аб выкананні саюзных праграм СКІФ-Нетры і Маніторынг-СД, аб інавацыйных распрацоўках інстытута, а таксама пра перспектывы далейшага супрацоўніцтва ў рамках агульнай Саюзнай дзяржавы. Таксама журналісты змаглі пагутарыць з вучонымі непасрэдна ў навуковых лабараторыях.