Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.12.2015

У НАН Беларусі прайшоў круглы стол, прысвечаны 50-годдзю стварэння СМВ НАН Беларусі

У рамках YES-форуму ў НАН Беларусі прайшоў круглы стол, прысвечаны 50-годдзю стварэння Савета маладых вучоных НАН Беларусі, а таксама прэзентацыя зборніка “Моладзь у навуцы - 50 гадоў паспяховай дзейнасці”. У круглым стале прынялі ўдзел: намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі С.Я. Кілін, Старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі А.І. Іванец, старшыні саветаў маладых вучоных акадэмій навук Расіі, Арменіі і Азербайджана.

Акадэмік НАН Беларусі І.Д. Валатоўскі, адзін з першых старшыняў Савета маладых вучоных НАН Беларусі, падзяліўся з прысутнымі ўспамінамі аб стварэнні і функцыянаванні арганізацый маладых вучоных у свой час.


Фото Н. Куксачёв и С. Дубовик ("Навука")