Кіраўніцтва цэнтра і супрацоўнікі лабараторыі паказалі гасцям найбольш цікавыя распрацоўкі найноўшых кампазіцыйных матэрыялаў.
На сустрэчы з кіраўніком МІЦ “Кампазіты Расіі” Уладзімірам Нелюбам прадстаўнікі НАН Беларусі гаварылі пра перспектывы сумесных праектаў. Галоўны з іх - праграма “МИР-ПОБЕДА” - запушчаны і паспяхова развіваецца. Мэта праграмы - распрацоўка ПА для камерцыйнага выкарыстання ў IT-індустрыі Расіі і Беларусі і працэсу імпартазамяшчэння інжынернага ПА для высокатэхналагічных вытворчасцей. “МИР-ПОБЕДА” з’яўляецца часткай праекта глабальнага інжынернага праграмнага комплексу кіравання поўным жыццёвым цыклам складанага тэхнічнага аб’екта або сістэмы.
Міхаіл Хейфец і Сяргей Чыжык падкрэслілі, што ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі існуе шмат сумесных інтарэсаў з інжынірынгавым цэнтрам “Кампазіты Расіі” і адзначылі неабходнасць працягваць распачатую працу.