Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.12.2015

У НАН Беларусі падвялі вынікі Міжнароднай прамысловай выставы «Expo-Russia Belarus»

У ходзе работы Міжнароднай прамысловай выставы «Expo-Russia Belarus» арганізацыі НАН Беларусі падпісалі 5 кантрактаў на пастаўку высокатэхналагічнай прадукцыі, заключылі 5 дагавораў аб навуковым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з навуковымі і прамысловымі арганізацыямі Расійскай Федэрацыі.

У паслявыставачным перыядзе арганізацыі НАН Беларусі праводзяць работу па камерцыялізацыі дасягнутых па выніках перагавораў дамоўленасцей. За прадстаўленыя на выставе распрацоўкі арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўзнагароджаны дыпломамі, ДНУ «Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» узнагароджаны дыпломам «за арганізацыю калектыўнай экспазіцыі устаноў НАН Беларусі».

Поўны тэкст прэс-рэлізу.

Даведачна: 24-26 лістапада 2015 г. у г. Мінску ў Нацыянальным выставачным павільёне «БелЭКСПА» 26 арганізацый НАН Беларусі прадставілі больш за дзвесце найноўшых распрацовак. Плошча калектыўнага стэнда НАН Беларусі склала 100 кв. м. на закрытай і 360 кв. м. на адкрытай пляцоўцы. Выстава стала эфектыўнай пляцоўкай для прасоўвання новых ідэй і наладжвання бізнес-кантактаў, спрыяла далейшаму развіццю плённага ўзаемадзеяння арганізацый Расіі і Беларусі.