Дамоўленасці аб правядзенні семінара былі дасягнуты ў рамках перагавораў у верасні 2014 года у ходзе візіту ў НАН Беларусі дэлегацыі Нацыянальных акадэмій ЗША і ў красавіку 2015 года падчас візіту ў НАН Беларусі дэлегацыі Нацыянальнай акадэміі навук ЗША па пытаннях навукі і адукацыі.
У складзе дэлегацыі вучоных - кіраўніцтва Нацыянальнай асацыяцыі кіраўнікоў каледжаў і ўніверсітэтаў, прадстаўнікі Цэнтра прыкладанняў віртуальнай рэальнасці Універсітэта навукі і тэхнікі штата Аёва, універсітэта штата Мічыган, Індыянскага ўніверсітэта, Міжнароднага навуковага цэнтра імя Вудра Вільсана і інш.
У рамках семінара пройдзе круглы стол па пашырэнні беларуска-амерыканскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Прэс-рэліз візіту дэлегацыі навуковых колаў Злучаных Штатаў Амерыкі