Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.12.2015

Ці асцерагацца беларусам ГМА - абмяркуюць на навукова-практычным семінары ў НАН Беларусі

Ці ёсць генна-мадыфікаваныя арганізмы (ГМА) у прадуктах харчавання, якія паступаюць на рынкі Рэспублікі Беларусь? Якія прадукты падлягаюць кантролю? Як адбываецца кантроль якасці і бяспекі прадуктаў харчавання ў нашай краіне? Гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўваць удзельнікі Рэспубліканскага навукова-практычнага семінара па дэтэкцыі ГМА.

Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, які выконвае функцыі Нацыянальнага каардынацыйнага цэнтра біябяспекі (НКЦБ), арганізуе Рэспубліканскі навукова-практычны семінар для экспертаў Рэспублікі Беларусь, якія забяспечваюць бяспеку генна-інжынернай дзейнасці. Дадзены семінар праводзіцца ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЮНЭП-ГЭФ “Падтрымка падрыхтоўкі Трэцяга нацыянальнага даклада па біябяспецы да Картахенскага пратакола па біябяспецы - рэгіёны Лацінскай Амерыкі, Карыбскія астравы, рэгіёны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”.

Рэспубліканскі навукова-практычны семінар адбудзецца 23 снежня 2015 г. у актавай зале Інстытута эксперыментальнай батанікі па адрасе г. Мінск, вул. Акадэмічная 27, п. 141.

10:00 - пачатак семінара
12:40 - 13:00 - брыфінг для прэсы

Праграма семінара

Тэл. для кантактаў - Драмашка Сяргей Яўгенавіч 284-21-90, Мазгова Галіна Валер’еўна 294-91-82