Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.12.2015

Праект робататэхнічны канструктар RoboCake стаў пераможцам на кірмашы інавацыйных ідэй у Мінску

Праект Абяднанага інстытута праблем інфарматыкі “Навучальны робататэхнічны канструктар RoboCake” (аўтары - Пракаповіч Рыгор Аляксандравіч, Герасюта Сяргей Леанідавіч, Сыўчоў Уладзіслаў Анатольевіч) перамог на кірмашы інавацыйных ідэй у Мінску ў намінацыі “Лепшы інавацыйны праект для рэалізацыі ў ТАА ”Мінскі гарадскі тэхнапарк”. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася 18 снежня 2015 года ў Парку высокіх тэхналогій. Акрамя таго, ТАА “Мінскі гарадскі тэхнапарк” па выніках кірмашу прыняло рашэнне аб размяшчэнні на сваіх плошчах праекта “Навучальны робататэхнічны канструктар RoboCake”.

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
- Аўтары праекта “Распрацоўка мікробнага прэпарата Полібакт для аднаўлення мікробацэнозу глеб і павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур”, Каламіец Эмілія Іванаўна (кіраўнік), Алешчанкова Зінаіда Міхайлаўна, Мандрык-Літвінковіч Марына Мікалаеўна (Інстытут мікрабіялогіі), як лепшага інавацыйнага праекта, прадстаўленага ад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на Кірмашы інавацыйных ідэй - 2015 “Да развіцця - праз інавацыі”. 
- Аўтары праекта “хутка пераналаджваемай тэхналогіі ліставой штампоўкі для атрымання шырокага кола вырабаў з ліставога металу (алюмінію, сталі, тытану, латуні, медзі) таўшчынёй да 3 мм”, Пакроўскі Артур Ігаравіч (кіраўнік), Петракоўскі Уладзімір Сцяпанавіч, Жураўскі Аляксандр Юльянавіч (Фізіка-тэхнічны інстытут), як лепшага інавацыйнага праекта, прадстаўленага ад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на Кірмашы інавацыйных ідэй - 2015 “Да развіцця - праз інавацыі”.

Пяты кірмаш інавацыйных ідэй стартаваў у сталіцы 16 снежня. У гэтым годзе канкурэнцыя сярод прэтэндэнтаў на ўдзел была высокая: аргкамітэт адабраў 65 праектаў з 157 заяўленых. Кірмаш праходзіў падчас маладзёжнага інавацыйнага тыдня “ІНМАКС 2015”. У перыяд з 15 па 18 снежня ў Мінску адбыліся мерапрыемствы інавацыйнай накіраванасці - адукацыйныя семінары, круглыя сталы, “Стартап-уікэнд”, выстава навуковых дасягненняў, а таксама фінал гарадскога этапу конкурсу “100 ідэй для Беларусі”.