У прыватнасці, стыпендыі прызначаны 92 маладым вучоным, у тым ліку 5 дактарам навук ва ўзросце да 45 гадоў, 52 кандыдатам навук ва ўзросце да 35 гадоў і 35 маладым навукоўцам без ступені ва ўзросце да 30 гадоў. У іх ліку прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, эканамічных, юрыдычных, геолага-мінералагічных, сацыяльных і гуманітарных навук.
Сярод стыпендыятаў - 47 прадстаўнікоў НАН Беларусі (поўны спіс лаўрэатаў).
Стыпендыяты атрымалі істотныя вынікі па прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных даследаванняў, якія маюць навуковае і практычнае значэнне. Іх навуковыя дасягненні выкарыстоўваюцца ў дзейнасці прамысловых прадпрыемстваў, арганізацый розных галін эканомікі і ўстаноў сацыяльнай сферы Беларусі. Навізна многіх распрацовак пацверджана патэнтамі на вынаходствы і публікацыямі ў вядучых айчынных і замежных навуковых часопісах.
Прыняцце распараджэння зъяўляецца сведчаннем падтрымкі дзяржавай таленавітых маладых вучоных і развіцця навуковага патэнцыялу Беларусі.