У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі 25 снежня з 13.00 - 16.00 пройдзе культурна-асветніцкае мерапрыемства “Чараўніцтва калядных агнёў ў батанічным садзе”. Мерапрыемства прадугледжвае шырокую забаўляльна-пазнавальную праграму для маленькіх наведвальнікаў і іх бацькоў, якая ўключае сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай, выставу арыгінальных навагодніх фларыстычных ялінак, спецыяльную фотазону з Дзедам Марозам, катанне з Дзедам Марозам на запрэжцы коней, знаёмства з дэкаратыўнымі іглічнымі раслінамі, экскурсіі , на якіх можна ўбачыць кветкі стрэлітцыі, камеліі, кактуса “Дзекабрыст”, пладоў папаі, кавы, банана і іншых раслін, майстар-клас ад Снягуркі па ўпрыгожванні ялінкі, фларыстычны майстар-клас, аквагрым і многае іншае. Кульмінацыяй свята абяцае стаць файершоу “Калядныя агні”.
ПРАГРАМА:
13.00-13.30 - сустрэча з персанажам-сімвалам 2016 г. Гульні, карагоды.
13.30-14.00 - сустрэча Дзеда Мароза і Снягуркі.
14.00-15.00 – “чароўная” фотазона з Дзедам Марозам.
15.00-15.30 - катанне дзяцей па садзе з Дзедам Марозам на коннай запрэжцы.
13.30-15.40 - Снягурка запрашае на чароўны майстар-клас «Зрабі сняжынку сам».
13.30-15.40 - працуе зона аквагрима «Навагодні чараўніцтва».
14.00-15.40 - працуе майстар-клас ад фларыстаў для дарослых.
15.45-16.00 - Дзед Мароз і Снягурка запрашаюць усіх на калядныя агні - файершоу.
Запрашаем усіх на свята ў батанічны сад за яркімі ўражаннямі і святочным настроем для ўсёй сям’і.
Уваход на ландшафтную зону батанічнага саду - платны. Поўны білет - 50 000 беларускіх рублёў; льготны білет - 25000 беларускіх рублёў. Інваліды ўсіх груп, шматдзетныя сем’і - уваход бясплатны.
Тэлефон для даведак - (8017) 292-69-15