Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.12.2015

У НАН Беларусі адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і фіналістаў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў 2015 года

У НАН Беларусі адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і фіналістаў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў 2015 года. 2-е месца Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў 2015 у намінацыі “Лепшы маладзёжны інавацыйны праект” заняў Бусел Дзмітрый Аляксеевіч, навуковы супрацоўнік ДНУ “Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі” з праектам “Матэрыял для стварэння палос проціслізгацення пешаходаў на прыпыначных пунктах і пешаходных пераходах”.

З улікам высокага ўзроўню прадстаўленых распрацовак і значнасці для рэспублікі рашэнняў, прапанаваных у праектах па важнейшых напрамках навукова-тэхнічнай дзейнасці, Савет конкурсу прыняў рашэнне аб заснаванні спецыяльнай намінацыі ДКНТ. Сярод узнагароджаных - аспірант НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Е. Клішанец з праектам “Новы від біясумяшчальнага сарбенту для харчовай прамысловасці”, а таксама А.Аляхновіч і В.Разлуцкі з НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах за распрацоўку практычных рэкамендацый па атрыманні і подрошчванні малявак ракаў у рыбгасах.

У гэтым годзе Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў прайшоў ужо шосты раз. Арганізатары конкурсу: Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі пры ўдзеле Беларускага інавацыйнага фонду, Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Асноўная мэта конкурсу - актывізацыя інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі, стымуляванне рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў, садзейнічанне ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі інавацыйных праектаў, камерцыялізацыя вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак.