Памятнае гашэнне, прысвечанае дастаўцы да гары Вячэрняя першага модуля Беларускай антарктычнай станцыі, пройдзе 26 снежня на паштамце ў Мінску
Канверт, прысвечаны дастаўцы да гары Вячэрняя на Зямлі Эндэрбі ва Усходняй Антарктыдзе першага модуля Беларускай антарктычнай станцыі, падрыхтаваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у супрацоўніцтве з дзяржаўнай установай “Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў” НАН Беларусі. Таксама Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 26 снежня 2015 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння па гэтым выпадку. Тыраж канверта - 60 тысяч. Намінал маркі «А» адпавядае тарыфу на перасылку простага ліста масай да 20 г уключна ў межах Рэспублікі Беларусь. Месца гашэння - Мінск-паштамт.