У адпаведнасці з пунктам 9 Палажэння аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 300 “Аб Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь”, з мэтай шырокага азнаямлення грамадскасці прадстаўляецца
інфармацыя аб работах, дапушчаных да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2016 года.
Камітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры звяртаюцца да спецыялістаў, кіраўнікоў арганізацый, устаноў, вышэйшых навучальных устаноў, прадпрыемстваў, органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў з просьбай прыняць удзел у абмеркаванні работ і аўтарскіх калектываў.
Водгукі спецыялістаў, арганізацый, матэрыялы грамадскага абмеркавання, прапановы і заўвагі па работах і аўтарскіх калектывах прымаюцца да 15 верасня 2016 г. па адрасе: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317, 413, сакратарыят Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь.
Тэл. (017) 284-11-63; тэл. / факс (017) 284-24-56, (017) 284-23-81