Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.12.2015

У Вялікай зале Прэзідыума НАН Беларусі адбыўся Навагодні канцэрт

Перад пачаткам Навагодняга вечара, які прайшоў 29 снежня ў Вялікай зале Прэзідыума НАН Беларусі, да прысутных звярнуўся першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык. У сваім выступленні С. Чыжык падвёў вынікі адыходзячага 2015 года для акадэміі і навуковай супольнасці, асабліва спыніўшыся на тэмах міжнароднага навуковага супрацоўніцтва, аптымізацыі структуры НАН Беларусі, росце прызнання публікацый беларускіх вучоных у сусветных індэксах, ролі моладзі ў навуцы. Таксама першы намеснік Старшыні Прэзідыума падкрэсліў, што НАН Беларусі заклікана актыўна ўдзельнічаць у фарміраванні іміджу Беларусі, як краіны з высокім навуковым патэнцыялам. Асаблівая роля ў перадачы навуковага вопыту ад пакалення да пакалення была адзначана старшынёй Беларускага прафсаюза работнікаў НАН Вадзімам Кіцікавым, які павіншаваў начальніка аддзела прэмій, стыпендый, узнагарод Упраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату НАН Беларусі Вольгу Гапоненка. Дынастыя Гапоненка ў навуцы ўжо 60 гадоў. Таксама В. Кіцікаў павітаў і іншыя працоўныя дынастыі, узнагародзіў найбольш актыўных удзельнікаў прафсаюзнага руху. Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам.