Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.12.2015

НАН Беларусі і РАН абвясцілі пераможцаў конкурсу 2015 года на саісканне прэмій дзвюх акадэмій

НАН Беларусі і РАН абвясцілі пераможцаў конкурсу 2015 года на саісканне прэмій Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
На падставе прапаноў Расійска-Беларускай камісіі па Міжакадэмічных прэміях, выпрацаваных па выніках конкурсу на саісканне прэмій РАН і НАН Беларусі, вырашана прысудзіць прэміі Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2015 года за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя ў ходзе сумесных даследаванняў двум аўтарскім калектывам.

У галіне прыродазнаўчых навук - за працу “Мультыферментнае каскаднае ператварэнне вугляводаў у нуклеазіды: новая стратэгія сінтэзу біялагічна важных нуклеазідаў” калектыву расійскіх і беларускіх вучоных у складзе:
  • Канстанцінава Ірына Дзмітрыеўна, кандыдат хімічных навук, старшы навуковы супрацоўнік федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы навукі “Інстытут біяарганічнай хіміі імя акадэмікаў М.М.Шэмякіна і Ю.А.Аўчыннікава Расійскай акадэміі навук”,
  • Фацееў Ілля Уладзіміравіч, кандыдат хімічных навук, навуковы супрацоўнік федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы навукі “Інстытут біяарганічнай хіміі імя акадэмікаў М.М.Шэмякіна і Ю.А.Аўчыннікава Расійскай акадэміі навук”,
  • Мірошнікаў Анатолій Іванавіч, акадэмік Расійскай акадэміі навук, старшыня Прэзідыума Пушчынскага навуковага цэнтра Расійскай акадэміі навук, намеснік дырэктара па навуковай рабоце федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы навукі “Інстытут біяарганічнай хіміі імя акадэмікаў М.М.Шэмякіна і Ю.А. Аўчыннікава Расійскай акадэміі навук”,
  • Сцепчанка Уладзімір Аляксандравіч, навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”,
  • Сакалоў Юрый Аляксандравіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”,
  • Міхайлопула Ігар Аляксандравіч, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар хімічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.


У галіне тэхнічных навук - за цыкл прац “Матэрыялы і плёнкавыя гетэраструктуры для прылад спінтронікі і магнонікі” калектыву расійскіх і беларускіх вучоных у складзе:
  • Новаторцаў Уладзімір Міхайлавіч, акадэмік Расійскай акадэміі навук, доктар хімічных навук, прафесар, загадчык лабараторыі федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы навукі “Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі імя Н.С.Курнакова Расійскай акадэміі навук”,
  • Кяцко Валерый Аляксандравіч, доктар хімічных навук, загадчык цэнтра калектыўнага карыстання федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы навукі “Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі імя Н.С.Курнакова Расійскай акадэміі навук”,
  • Марэнкін Сяргей Фёдаравіч, доктар хімічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы навукі “Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі імя Н.С.Курнакова Расійскай акадэміі навук”,
  • Федасюк Валерый Міхайлавіч, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, генеральны дырэктар дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве”,
  • Стогній Аляксандр Іванавіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве”,
  • Труханаў Аляксей Валянцінавіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве”.
Прэміі НАН Беларусі і РАН прысуджаюцца раз у тры гады за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя ў ходзе сумесных даследаванняў, якія маюць важнае навуковае і практычнае значэнне. У конкурсе на саісканне прэмій могуць удзельнічаць расійскія і беларускія вучоныя, якія з’яўляюцца грамадзянамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь і працуюць у навуковых арганізацыях РАН і НАН Беларусі. Аўтарскі калектыў работы, вылучаемай на конкурс, не павінен перавышаць трох чалавек з кожнага боку.