Бараноўскі Аляксандр Вячаслававіч, загадчык лабараторыі фізіка-хімічных метадаў даследавання дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат хімічных навук, - на правядзенне даследаванняў па сінтэзе аналагаў эстрадыёла, якія валодаюць цытастатычнай актыўнасцю ў дачыненні да злаякасных гармоназалежных пухлін, у мэтах распрацоўкі новых стэроідных прэпаратаў пераральнага ўвядзення, якія спалучаюць выбіральнасць дзеяння ў нізкіх канцэнтрацыях з адсутнасцю пабочных эфектаў
Белы Аляксей Уладзіміравіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай навуковай установы “Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар, - на правядзенне даследаванняў па распрацоўцы градыентных матэрыялаў на металічнай і палімернай аснове для ахоўнага адзення, якое забяспечвае працаздольнасць чалавека ў экстрэмальных умовах высокай тэмпературы і агрэсіўнага навакольнага асяроддзя, стварэнне заснаванага на сумяшчэнні іённых і плазменных патокаў рознай хімічнай прыроды абсталявання для вырабу гэтых матэрыялаў
Венгрыновіч Валерый Львовіч, загадчык лабараторыі вылічальнай дыягностыкі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар тэхнічных навук, прафесар, - на распрацоўку для ўнікальных будынкаў і збудаванняў Рэспублікі Беларусь навуковых метадаў ацэнкі пагранічных станаў, прынцыпаў прагназавання рэсурсу прасторава-складаных аб’ектаў, сродкаў аўтаматызацыі бесперапыннага маніторынгу многосэнсарнымі сістэмамі на аснове метадаў апрацоўкі вялікіх інфармацыйных масіваў і распазнавання рызык па абмежаваным эксперыментальным дадзеных з выкарыстаннем новых тыпаў сэнсарных прылад і праграмнага забеспячэння
Валодзіна Таццяна Васільеўна, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культур славянскіх народаў дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктар філалагічных навук, дацэнт, - на правядзенне этнасеміятычнага даследавання фальклорнага факта як новага навуковага напрамку ў беларускай фалькларыстыцы, распрацоўку канцэпцыі спецыялізаванага акадэмічнага штогадовага выдання "Беларускі фальклор: Матэрыялы і даследаванні", устанаўленне новых заканамернасцей суаднясення фразеалагічных сістэм беларускай і рускай моў, падрыхтоўку да выдання рукапісу арыгінальнага супастаўляльнага слоўніка параўнанняў
Гардзіенка Анатолій Іларыёнавіч, начальнік навукова-даследчага цэнтра індукцыйных тэхналогій і праблем тэрмічнай апрацоўкі дзяржаўнай навуковай установы “Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, - на распрацоўку тэхналогіі атрымання субмікракрышталічнай структуры пры высокаінтэнсіўнай пластычнай дэфармацыі і ўздзеянні электрамагнітных палёў, якая забяспечвае павышэнне фізіка-механічных уласцівасцей тытану і яго сплаваў у мэтах іх прымянення ў беспілотнай авіяцыі і медыцынскіх імплантатах
Доўнар Аляксандр Барысавіч, загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат гістарычных навук, - на правядзенне навуковых даследаванняў, накіраваных на ўстанаўленне асноўных тэндэнцый і спецыфікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці гарадскіх улад і механізмаў функцыянавання органаў гарадскога самакіравання ў Беларусі ў XVI - XVIII стагоддзях у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця на базе сістэматызацыі і аналізу гістарыяграфічнай спадчыны, новых гістарычных крыніц (дакументальных, геральдычных, сфрагістычных) у мэтах далейшага выкарыстання вынікаў даследаванняў у культурным, ідэалагічным і патрыятычным выхаванні, практыцы пазнавальнага турызму і для папаўнення экспазіцый музеяў гарадоў Беларусі
Кашэўскі Браніслаў Эдуардавіч, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі фізіка-хімічнай гідрадынамікі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. .Лыкова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт, - на распрацоўку метаду лакальнай магнітнай гіпертэрміі пухлін канечнасцей і галаўнога мозгу чалавека і праекта эксперыментальнага клінічнага комплексу, характарызуемага павялічанай лакалізаванай удзельнай магутнасцю цеплавыдзялення ў параўнанні з аналагамі, падвышанай бяспекай і эфектыўнасцю за кошт аўтаматычнага кантролю нагрэву па зададзеным алгарытме
Кавалёў Міхаіл Якаўлевіч, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай навуковай установы “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, - на распрацоўку матэматычных мадэлей, алгарытмаў і прыкладных камп’ютарных сістэм для пабудовы аптымальных маршрутаў і навігацыі пешаходаў, мінімізацыі рызыкі ў пасажырскіх авіяперавозках, аптымізацыі закупак і рашэння задач дынамічнага цэнаўтварэння ў беларускіх гасцініцах
Міхнеў Валерый Аляксандравіч, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі радыётамаграфіі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар тэхнічных навук, дацэнт, - на правядзенне даследаванняў, звязаных з распрацоўкай тэхналогій мікрахвалевай тамаграфіі, стварэнне прынцыпова новага тамаграфічнага метаду для падпаверхневай радыёлакацыі, прызначанага для візуалізацыі ўнутранай структуры рэзка неаднародных дыэлектрычных асяроддзяў (ідэнтыфікацыя схаваных у глебе аб’ектаў, аналіз структуры будаўнічых канструкцый, магістральных кабеляў і іншае)
Мудры Аляксандр Віктаравіч, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела крыягенных даследаванняў дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве”, кандыдат фізіка-матэматычных навук, старшы навуковы супрацоўнік, - на распрацоўку навукова-тэхнічных прынцыпаў стварэння і вывучэння марфалагічных, электрафізічных і аптычных характарыстык тонкіх плёнак і паўправадніковых нанаструктур у мэтах іх выкарыстання ў оптаэлектронных прыборах і фотапераўтваральніках сонечнай энергіі (сонечных элементах), правядзенне даследаванняў, накіраваных на атрыманне новых навуковых дадзеных па фундаментальных фізічных характарыстыках прамазонных паўправаднікоў, устанаўленне залежнасці гэтых характарыстык ад тэхналагічных рэжымаў вырошчвання тонкіх плёнак і фарміравання сонечных элементаў з падвышаным каэфіцыентам карыснага дзеяння
Пашкевіч Святлана Георгіеўна, загадчык лабараторыі нейрафізіялогіі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат біялагічных навук, - на правядзенне даследаванняў па параўнальнаму нейрафізіялагічнаму і нейрахімічнаму аналізу функцыянальных уласцівасцей нервовых клетак гіпакампа in vitro пры эксперыментальным мадэляванні гіпаксічных, ішэмічных і нейрадэструктыўных станаў у мэтах абгрунтавання і распрацоўкі тэхналогій стабілізацыі рэгулюючых функцый цэнтральнай нервовай сістэмы ў экстрэмальных сітуацыях
Рубанік Васілій Васільевіч, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут тэхнічнай акустыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, дацэнт, - на даследаванне механізмаў узнікнення і рэалізацыі эфектаў памяці формы ў медыцынскіх тытананікелевых сплавах, распрацоўку і асваенне новых тэхналогій вытворчасці айчынных колорэктальных стэнтаў са сплаваў з эфектам памяці формы для ўкаранення ў анкалагічных клініках Рэспублікі Беларусь
Сарокін Уладзімір Уладзіміравіч, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы “Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, - на правядзенне навуковых даследаванняў, накіраваных на ўстанаўленне заканамернасцей працэсаў звышхуткага выпарэння і кандэнсацыі ва ўмовах абсалютных ціскаў абсталявання атамнай электрастанцыі (0,1-16 Мпа) у мэтах мадэлявання цеплавых працэсаў у нейтронавытворных мішэнях падкрытычных ядзерных сістэм, якімі кіруюе паскаральнік зараджаных часціц, і атрымання інжынерных формул для вызначэння параметраў перанасычанай вады, неабходных для незалежнай ацэнкі вадароднай бяспекі першага блока Беларускай АЭС
Старухін Аляксандр Сцяпанавіч, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі фатонікі малекул дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктар фізіка-матэматычных навук, - на распрацоўку новых органаметалічных комплексаў з унікальнымі аптычнымі і фотофізічнымі ўласцівасцямі; устанаўленне заканамернасцей фарміравання свячэння комплексаў пры аптычным узбуджэнні; стварэнне макета высокаэфектыўнага лазера з перабудовай выпраменьвання ў шырокім спектральным дыяпазоне; распрацоўку водарастваральных органаметалічных злучэнняў для эфектыўнага падаўлення актыўнасці хваробатворных мікраарганізмаў і бактэрый
Урбановіч Аксана Юр’еўна, загадчык лабараторыі малекулярнай генетыкі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат біялагічных навук, - на атрыманне новых даных па генетычных асновах холадаўстойлівасці сельскагаспадарчых раслін, распрацоўку і ўкараненне ў практыку метадаў маркер-спадарожнай селекцыі і генатыпіравання пладовых і збожжавых культур у мэтах стварэння канкурэнтаздольных гатункаў
Шманай Вадзім Уладзіміравіч, загадчык лабараторыі хіміі біякан’югатаў дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут фізікаарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат хімічных навук, - на распрацоўку навуковых і метадычных асноў кантраляванай накіраванай хімічнай мадыфікацыі бялкоў, у тым ліку рэкамбінантных, у мэтах паляпшэння іх фізіка-хімічных і фармакакінетычных уласцівасцей і наступнага атрымання на іх аснове тэрапеўтычных прэпаратаў для лячэння цяжкіх вірусных захворванняў, распрацоўкі імунаферментных і імунахраматаграфічных тэст-сістэм для медыцыны, ветэрынарыі і харчовай прамысловасці
Юрын Антон Мікалаевіч, загадчык лабараторыі механізацыі вырошчвання пладова-ягадных і агароднінных культур рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі”, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, - на правядзенне даследаванняў па аптымізацыі параметраў і рэжымаў працы агрэгата і яго асноўных вузлоў для якаснай уборкі пладоў семечкавых і костачкавых культур, якія забяспечваюць павышэнне прадукцыйнасці працы ў 2-3 разы і захаванасць ураджаю