Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.01.2016

Аб’яўлены конкурс на атрыманне грантаў дактарантамі, аспірантамі і саіскальнікамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2016 годзе

Аб’яўлены конкурс на атрыманне ў 2016 годзе грантаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі для выканання навукова-даследчых работ сярод дактарантаў, аспірантаў і саіскальнікаў вучоных ступеней доктара і кандыдата навук. Па ўказаных ніжэй спасылках даступныя: умовы конкурсу, парадак прадстаўлення і формы заявачных дакументаў.

Тэрмін падачы заявак - да 10 лютага 2016 г. па адрасе: 220072 Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, пакой. 404, тэл. 284-26-03. Па фінансавых пытаннях звяртацца па тэл. 284-14-37.