Галоўная ўвага на прэс-канферэнцыі была нададзена стварэнню ў Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі Рэспубліканскага цэнтра сацыялагічнага маніторынгу, які будзе рэалізоўваць задачу арганізацыі навукова-практычных кластараў з зацікаўленымі арганізацыямі і прадпрыемствамі краіны. Дадзены Цэнтр створаны з мэтай практычнага ўкаранення інавацыйных распрацовак Інстытута з дапамогай стварэння кластараў з іншымі арганізацыямі. Навукоўцы Інстытута сацыялогіі разглядаюць кластарызацыю іх навуковай дзейнасці ў першую чаргу, як сродак прасоўвання сваіх ідэй у рэальную грамадскую практыку. Адбылася таксама прэзентацыя калектыўнай манаграфіі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі “Беларусь на шляху ў будучыню: сацыялагічнае вымярэнне”, дзе аўтары на базе сацыялагічных даследаванняў аналізуюць перспектывы развіцця беларускага грамадства па розных сферах: культура, ахова здароўя, адукацыя, сям’я, сістэма пенсійнага забеспячэння і іншыя.