У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку распрацоўкі і выканання навукова-тэхнічных праграм, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку распрацоўкі і выканання навукова-тэхнічных праграм і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іх асобных палажэнняў” ад 31 жніўня 2005 года № 961, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць адкрыты конкурс навукова-тэхнічных праектаў заданняў галіновых навукова-тэхнічных праграм, накіраваных на засваенне новых канкурэнтаздольных відаў прадукцыі і тэхналогій у 2016-2020 гадах, у тым ліку:
Галіновая навукова-тэхнічная праграма “Дзіцячае харчаванне. Якасць і бяспека” на 2016-2020 гады
Праграма накіравана на правядзенне комплексу навукова-даследчых работ па распрацоўцы мерапрыемстваў, новых прадуктаў харчавання і тэхналогій іх вытворчасці, якія спрыяюць забеспячэнню дзіцячага насельніцтва бяспечнымі і якаснымі харчовымі прадуктамі.
Дзяржаўны заказчык праграмы - Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Галаўная арганізацыя-выканаўца па праграме - РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”
220037, г. Мінск, вул. Казлова, д. 29. факс: 8 (017) 285-39-71, E-mail: info@belproduct.com;
Галіновая навукова-тэхнічная праграма “Інтрадукцыя, азеляненне, экабяспека” на 2016-2020 гады
Праграма накіравана на распрацоўку экалагічна бяспечных і эканамічна мэтазгодных тэхналогій і прыёмаў укаранення новых раслін у сельскую і лясную гаспадарку, зялёнае будаўніцтва і дэкаратыўнае садоўніцтва, а таксама мерапрыемстваў па забеспячэнні ўстойлівасці і функцыянавання зялёных насаджэнняў ва ўмовах высокіх тэхнагенных нагрузак, пашырэнне асартыменту кветкавай прадукцыі і павышэнне яе канкурэнтаздольнасці, прадухіленне негатыўнага ўздзеяння і мінімізацыя ўрону ад інвазіі чужародных відаў раслін, жывёл і мікраарганізмаў.
Дзяржаўны заказчык праграмы - Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Галаўная арганізацыя-выканаўца па праграме - Дзяржаўная навуковая ўстанова “Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”
220012, г.Мінск, вул. Сурганава, 2в, факс: 284-14-84, E-mail: office@cbg.org.by.
Прапановы варта накіроўваць у галаўныя арганізацыі-выканаўцы па праграмах да 15 лютага 2016 года. Матэрыялы накіроўваюцца толькі па ўстаноўленых формах, якія можна атрымаць у галаўных арганізацыях - выканаўцах па праграмах. Праекты павінны быць прадстаўлены ў чатырох асобна прашытых экзэмплярах. Накіраваныя на конкурс матэрыялы не вяртаюцца.
Тыя праекты заданняў, якія прайшлі конкурсны адбор і папярэднюю экспертызу, накіроўваюцца дзяржаўным заказчыкам праграмы ў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь для праходжання дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертызы.