Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.01.2016

Адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака «Дрэва беларускай навукі» і галерэі партрэтаў сапраўдных членаў НАН Беларусі (акадэмікаў) НАН Беларусі і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі

22 студзеня 2016 года ў НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака “Дрэва беларускай навукі” і галерэі партрэтаў сапраўдных членаў НАН Беларусі (акадэмікаў) НАН Беларусі і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі. Мерапрыемства было прымеркавана да гадавіны заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Як падкрэсліў, звяртаючыся да акадэмікаў, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў: “Бягучы год стане для Акадэміі навук шмат у чым вызначальным - стартуюць 12 новых дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, якія павінны выступіць у якасці генератара новых ведаў і крыніцы інтэлектуальнай уласнасці ў краіне.

Дзеля гэтага мы стварылі сістэму міждысцыплінарных навукова-даследчых цэнтраў перспектыўных навуковых даследаванняў і навукова-тэхналагічных кластараў, у задачу якіх уваходзіць вызначэнне кропак росту і развіцця галін навукі і тэхналогій, якія валодаюць максімальным патэнцыялам для фарміравання доўгатэрміновага навукова-тэхналагічнага прагрэсу.

Навуковыя калектывы і цэнтры Акадэміі пад вашым кіраўніцтвам павінны быць нацэлены на выпрацоўку рашэнняў па стварэнні цэласнай сістэмы і цеснай ўзаемасувязі паміж навукай, эканомікай і грамадствам”.

На 29 снежня 2015 года членамі НАН Беларусі з’яўляюцца 86 акадэмікаў.