Як паведаміў журналістам У.Гусакоў: “Мы ўжо вызначылі топ-10 лепшых фундаментальных распрацовак 2015 года, а зараз фарміруем топ-100 нашых распрацовак для ўкаранення ва ўсе сферы народнай гаспадаркі”. Таксама Старшыня Прэзідыума падзяліўся планамі Акадэміі на 2016 год: “Пачнецца стварэнне новага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, будзе стварацца серыя прынцыпова новых беспілотных лятальных апаратаў, серыя суперкамп’ютараў. Акрамя таго, нараўне з космасам мы лічым прарыўнымі і палярныя даследаванні. Літаральна на днях выкананы мантаж першай чаргі Беларускай антарктычнай станцыі”.
Лепшыя фундаментальныя распрацоўкі акадэміі 2015 года будуць прадстаўлены на выставе дасягненняў і найбольш значных вынікаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі, якая адкрыецца 29 студзеня ў НАН падчас святкавання Дня беларускай навукі. Свята пройдзе пад дэвізам "Навука - эканоміцы ведаў".