Дарагія сябры!
Віншую вас з прафесійным святам - Днём беларускай навукі.
Сёння ведам належыць важная роля ў фарміраванні канкурэнтаздольнай эканомікі і паляпшэнні якасці жыцця людзей. Развіццё адукацыі і навукі - гэта залог самастойнасці і суверэнітэту дзяржавы, павышэння культурнага, інтэлектуальнага і духоўнага ўзроўню нацыі. Таму ў нашай краіне вялікая ўвага надаецца захаванню і ўмацаванню айчынных навуковых школ, укараненню ў практыку эфектыўных распрацовак.
Мы абапіраемся на магутны навукова-тэхнічны кадравы патэнцыял, які па праву з’яўляецца прадметам нашай гонару. Дасягненні беларускіх вучоных атрымліваюць сусветнае прызнанне і павышаюць прэстыж краіны на міжнароднай арэне. Але галоўнае - прыносяць бачную карысць грамадству.
Упэўнены, і ў далейшым вашы талент, працаздольнасць і невычэрпная энергія будуць служыць роднай Беларусі.
Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў у працы.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА