У рабоце круглага стала прынялі ўдзел і выступілі дырэктар Цэнтра акадэмік А.І. Лакотка, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Б.У. Святлоў, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь У.І. Пракапцоў, намеснік дырэктара Цэнтра па навуковай рабоце, доктар мастацтвазнаўства, прафесар В.І. Жук, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Р.Б. Смольскі, загадчык кафедры рэжысуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства Р.І. Баравік, загадчык аддзела тэатральнага мастацтва Центра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства В.М.Ярмалінская, кнадыдат мастацтвазнаўства, прафесар Ю.М. Сохар, сын У.І. Няфёда – мастак Уладзімір Няфёд і унук – Іван Арцімовіч. На імпрэзе прысутнічалі супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.
Уладзімір Іванавіч Няфёд (27.01.1916 –23.04.1999) – доктар мастацтвазнаўства, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР зрабіў значны ўклад у даследаванне пытанняў гісторыі, тэорыі і практыкі беларускага тэатра, праблем драматургі і творчасці майстроў сцэны.