Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Акадэмікі

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі

Лакотка А.І.

Акадэмік ЛАКОТКА Аляксандр Іванавіч

Аляксандр Іванавіч Лакотка (н.25.01.1955, в.Кузьмічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.), архітэктар. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014; чл.-кар. з 2004), доктар гістарычных навук (1993), доктар архітэктуры (2001), прафесар (2003). Член Саюза архітэктараў Беларусі.

Закончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (1977). Працаваў архітэктарам у навукова-даследчым і праектным інстытуце, кіраўніком архітэктурна-рэстаўрацыйнай майстэрні Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута, у 1989-1995 гг. намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. З 1995 г. загадчык аддзела архітэктуры і намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы. Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2004 г. дырэктар гэтага інстытута. Віцэ-прэзідэнт секцыі архітэктуры і дызайну Міжнароднай арганізацыі па народнай творчасці ЮНЕСКА. Член еўрапейскага Савета па культуры, рэспубліканскага навукова-метадычнага Савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Навуковыя працы ў галіне тэорыі і гісторыі архітэктуры, аховы і рэстаўрацыі архітэктурнай спадчыны. Даследаваў агульныя і рэгіянальныя асаблівасці беларускага народнага дойлідства, раскрыты нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Стварыў навуковую канцэпцыю гістарычнага феномена беларускай архітэктуры як выніку сінтэзу будаўнічага мастацтва Усходу і Захаду Еўропы. Выявіў вялікую колькасць помнікаў народнага дойлідства што паслужыла асновай для стварэння з яго ўдзелам адзінага ў рэспубліцы музея народнай архітэктуры пад адкрытым небам. Аўтар праектаў рэстаўрацыі шэрагу аб’ектаў гісторыка-архітэктурнай спадчыны, навуковай канцэпцыі захавання прадмесцяў гарадоў, а таксама мястэчак і гістарычных сёлаў. Аўтар тэорыі і метадалогіі ўкаранення нацыянальных асаблівасцей у сучасную архітэктуру Беларусі, канцэпцыі ролі архітэктуры ў ідэалогіі беларускай дзяржавы. Навуковы рэдактар і аўтар раздзелаў шматтомнага выдання “Архітэктура Беларусі”, навуковы рэдактар шматтомнага выдання “Гарады і сёлы Беларусі”.

Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2008), прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1999).

Аўтар звыш 200 навуковых прац, у т.л. 21 кніг і манаграфій.

Асноўныя працы:
1. Белорусское народное зодчество. Мн., 1991.
2. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Мн., 1999.
3. Историко-культурные ландшафты Беларуси. Мн., 2006.

Літаратура:
1. Піліпенка М.Ф. Аляксандр Іванавіч Лакотка (Да 50-годдзя з дня нараджэння). // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2005, №1.

Галоўная старонка / Члены Акадэміі / Акадэмікі / Да пачатку старонкі